Трамп здзівіў словамі пра Ілана Маска
- 25.07.2025, 11:15
Прэзідэнт ЗША чарговым разам змяніў рыторыку.
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп здзівіў грамадскасць сваёй заявай у падтрымку кампаніі Ілана Маска Tesla, нягледзячы на публічную варожасць з мільярдэрам.
Трамп апублікаваў у сваёй сацсетцы Truth Social допіс, у якім заклікаў падтрымаць бізнэс Маска.
«Я хачу, каб Ілан і ўсе прадпрыемствы ў нашай краіне квітнелі», – напісаў кіраўнік Белага дома.
Аднак нават такая заява амерыканскага лідара не змагла спыніць падзенне акцый Tesla. Пасля публікацыі справаздачнасці за другі квартал каціроўкі кампаніі ўпалі на 8,2%, а з пачатку года іх кошт знізіўся ўжо больш чым на 24%.
Прычынай падзення каціровак сталі слабыя фінансавыя вынікі. Tesla дала справаздачу аб скарачэнні даходу на 12% і зніжэнні прыбытку на 16% у перыяд з красавіка да чэрвеня.
Пры гэтым Ілан Маск папярэдзіў інвестараў, што ў наступным годзе кампанію могуць чакаць «цяжкія кварталы». Акрамя таго, на бізнэс Tesla негатыўна ўплывае абвастрэнне канкурэнцыі на ключавых рынках, такіх як Кітай і Еўропа, а таксама палітычная рыторыка самога Маска, якая адпуджвае частку пакупнікоў, да таго ж не так даўно ў сацыяльных сетках разгарэлася жорсткая сварка паміж Трампам і Маскам.
Прэзідэнт ЗША прыстарышў прыпыніць дзяржаўныя кантракты з кампаніямі мільярдэра, уключаючы Tesla, калі Маск працягне сваю цяперашнюю палітыку. Аднак ужо ў мінулы чацвер раніцай Трамп рэзка змяніў тон і паспрабаваў супакоіць інвестараў. «Усе кажуць, што я знішчу кампаніі Ілона, пазбавіўшы яго часткі, калі не ўсіх буйных субсідый, якія ён атрымлівае ад урада ЗША. Гэта не так! Чым лепш ідуць справы ў іх, тым лепш ідуць справы ў ЗША, і гэта добра для ўсіх нас», – напісаў кіраўнік Белага дома.