У Стаўрапальскім краі атакаваны завод «Нявіннамыскі Азот»
- 25.07.2025, 8:14
Гэта прадпрыемства крытычна важнае для вайсковага-прамысловага комплексу РФ.
У ноч на 25 ліпеня расейцы паскардзіліся на выбухі ў Нявіннамыску Стаўрапольскага краю РФ. Сцвярджаецца, што невядомыя дроны атакуюць хімзавод.
Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на расейскія Telegram-каналы.
А 04:25 канал SHOT напісаў, што над Нявіннамыскім было чуваць больш за дзясятак выбухаў.
Са слоў відавочцаў, у паўночнай частцы горада было чуваць ад 10 да 15 выбухаў. Прычым гукі, як сцвярджаецца, чуваць ужо больш за гадзіну, а над населеным пунктам бачныя ўспышкі ў небе.
Папярэдне, па невядомых дронах нібыта спрацавала сістэма СПА. Прычым з апошніх звестак, сцвярджаецца, што было «збіта» блізу 30 беспілотнікаў. Перад гэтым губернатар Стаўрапольскага краю папярэджваў аб дронавай небяспекі.
У сваю чаргу ASTRA апублікавала відэа, дзе відаць успышкп ў небе. Паводле звестак канала, беспілотнікі атакуюць ААТ «Невыномыскі Азот».
Расейскія СМІ ўдакладняюць, што гэта расейскае хімічнае прадпрыемства, якое з'яўляецца буйным вытворцам азотных угнаенняў і аміяку, а таксама ўваходзіць групу «Еўрахім».
Паралельна ASTRA піша, што пацвярджэнняў інфармацыі аб атацы дронаў па прадпрыемстве - няма.
Абноўлены
Мер Нявіннамыска Міхаіл Мінянкоў заявіў, што ў горадзе 37 прылётаў, але нібыта «без страт» і разбурэнняў. Таксама ён заклікаў расейцаў «спыніць паніку і не распаўсюджваць чуткі».
Паралельна ў сацсетках з'яўляюцца кадры моманту атакі па хімзаводзе.
Нагадаем, 14 чэрвеня кіраўнік ЦПД Андрэй Каваленка ўжо пісаў пра атаку на завод «Невыномыскі Азот». Ён тады паведаміў, што гэта прадпрыемства крытычна важнае для вайсковага-прамысловага комплексу РФ.
Ён адзначыў, што завод штогод вырабляе да мільёна тон аміяку і больш за мільён тон аміячнай салетры.
Гэта, у сваю чаргу, ключавыя кампаненты для стварэння выбуховых рэчываў, артылерыйскіх набояў, фугасаў і рэактыўных набояў, якія РФ актыўна ўжывае ў вайне супраць Украіны.