BE RU EN

Сірыя заручылася шматмільярднымі інвестыцыямі з Саудаўскай Аравіі

  • 24.07.2025, 21:29

Дамаск можа спадзявацца на $6,4 мільярда.

Саудаўская Аравія ў чацвер, 24 ліпеня, абвясціла пра інвестыцыі ў Сірыю памерам $6,4 млрд. Пра гэта піша Reuters.

Пра пагадненнм паведаміў міністр інвестыцый Саудаўскай Аравіі Халід аль-Фаліх на форуме ў Дамаску, назваўшы візіт «пацвярджэннем цвёрдай і падтрымнай пазіцыі каралеўства ў дачыненні да брацкай Сірыі».

Паводле словаў аль-Фаліха, інвестыцыйныя пагадненні прадугледжваюць $2,93 на праекты ў сферы нерухомасці і інфраструктуры і каля $1,07 млрд – на сектар тэлекамунікацый і інфармацыйных тэхналогій.

У лік кампаній, якія ўдзельнічаюць у іх, уваходзяць тэлекамунікацыйныя кампаніі Saudi Telecom Company (STC) і GO Telecom, кампанія лічбавай бяспекі Elm, фірма кібербяспекі Cipher і кампанія Classera, якая займаецца адукацыйнымі тэхналогіямі.

Аль-Фаліх паведаміў, што падчас форуму будзе падпісана 47 пагадненняў, у якіх возьмуць удзел больш за 100 кампаній.

На мерапрыемстве, запланаваным на чэрвень і адкладзеным праз канфлікт паміж Іранам і Ізраілем, аль-Фаліх таксама абвясціў пра стварэнне Саудаўска-сірыйскай справавой рады.

Кампаніі, многія з якіх прадстаўляюць краіны Персідскага заліва і Турцыю, выказалі зацікаўленасць у аднаўленні сірыйскіх электрагенеравальных магутнасцяў, дарог, партоў і іншай пашкоджанай інфраструктуры.

Сірыя ўжо падпісала з Катарам пагадненне на пастаўку электраэнэргіі на $7 млрд і дамову на $800 млн з партовай кампаніяй DP World з ААЭ. Амерыканскія кампаніі таксама рыхтуюцца да распрацоўкі генеральнага плану развіцця энэргетычнага сектару Сірыі.

У красавіку Саудаўская Аравія і Катар абвясцілі пра намер пагасіць запазычанасць Сірыі перад Сусветным банкам, што адкрыла магчымасць новага крэдытавання.

Апошнія навіны