BE RU EN

Ліўні размылі аўтамабільную дарогу ў Гарадоцкім раёне

  • 24.07.2025, 21:22

Па раёне нядаўна прайшоў ураган.

У Гарадоцкім раёне дарожнікі аднаўляюць дарогу, якую размыла пасля залеваў, паведамілі ў Віцебскім аблвыканкаме.

Моцныя ападкі абрынуліся на вёску Зарэчча Даўгапольскага сельсавета. «Адбылося разбурэнне дарожнага палатна на аўтадарозе Н-2504 па кірунку Гарадок – Селішча», – расказалі ў аблвыканкаме.

Працоўныя цяпер аднаўляюць дарогу, у тым ліку выкарыстоўваючы спецыяльную тэхніку. Віцебшчына сур'ёзна пацярпела ад непагадзі.

Апошнія навіны