У Данецкай вобласці абвясцілі прымусовую эвакуацыю
- 24.07.2025, 20:10
Размова ідзе пра населеныя пункты Дабрапольскай і Крыварожскай супольнасцяў.
24 ліпеня чальцы рэгіянальнай камісіі ў пытаннях тэхнагенна-экалагічнай бяспекі і надзвычайных сітуацый Данецкай вобласці прынялі пастанову аб прымусовай эвакуацыі сем'яў з дзецьмі з шэрагу населеных пунктаў. Пра гэта ў Telegram паведаміў кіраўнік Данецкай абласной ваеннай адміністрацыі Вадзім Філашкін.
Размова ідзе пра населеныя пункты Дабрапольскай і Крыварожскай супольнасцяў.
Філашкін растлумачыў, што ў Дабрапольскай суполцы прымусовую эвакуацыю абвясцілі з горада Дабраполле, сёлаў Аннаўка, Новы Данбас і Рубежнае. Сем'і з дзецьмі таксама павінны пакінуць вёскі Дабраполле, Надзія, Новакрыварожжа, Навамар'еўка, Навафёдараўка і Ракша Крыварожскай супольнасці. Усяго ў гэтых населеных пунктах цяпер арыентавальна знаходзіцца 928 дзяцей.
Чыноўнік чарговы раз падкрэсліў, што знаходжанне на тэрыторыі Данецкай вобласці ўяўляе сталую небяспеку, і заклікаў да эвакуацыі, пакуль яна яшчэ магчымая.
«Даў даручэнне мясцовым уладам, кіраўнікам структурных падраздзяленняў АГА ў каардынацыі з праваахоўнікамі як мага хутчэй арганізаваць належную эвакуацыю сем'яў, у якіх знаходзяцца гэтыя дзеці, і забяспечыць належныя ўмовы пражывання на больш бяспечнай тэрыторыі Украіны», – паведаміў Філашкін.