BE RU EN

Reuters: Крэмль не чакаў такіх тэмпаў

  • 24.07.2025, 17:10

Нямеччына настроеная рашуча.

Масква выказала занепакоенасць курсам канцлера Нямеччыны Фрыдрыха Мерца, абвінаваціўшы яго ў "мілітарызацыі" краіны і нарошчванні антырасейскай рыторыкі. Пра гэта заявіла афіцыйная прадстаўніца МЗС РФ Марыя Захарава падчас штотыднёвага брыфінгу, піша Reuters (пераклад - сайт Charter97.org).

Фрыдрых Мерц, які ўступіў у пасаду ў траўні 2025 года, заняў больш жорсткую пазіцыю адносна канфлікту ва Украіне. Ён падтрымаў права Кіева наносіць удары па тэрыторыі Расеі і паабяцаў павялічыць вайсковыя выдаткі Нямеччыны да 3, 5% ВУП к 2029 году. У 2024 годзе краіна толькі дасягнула мэтавага паказчыка NATO ў 2%.

Cа слоў Захаравай, антырасейская рыторыка Берліна ўзмацняецца з кожным днём. “Яна становіцца ўсё больш агрэсіўнай і мілітарысцкай. Курс на эскалацыю адносін з Расеяй і гвалтоўную мілітарызацыю Нямеччыны выклікае сур'ёзную занепакоенасць”, - падкрэсліла яна.

Крэмль не чакаў такіх тэмпаў нарошчвання вайсковага патэнцыялу Еўропы.

Апошнія навіны