BE RU EN

NYT: Спадчына Марціна Лютэра Кінга стала прадметам дыскусій

  • 24.07.2025, 16:53

Амерыканскі пастар не быў летуценнікам, а заклікаў да глыбокіх перамен.

Дакументы, апублікаваныя Нацыянальным архівам ЗША з ініцыятывы адміністрацыі прэзідэнта ЗША Дональда Трампа, зноў сталіся прычынай спрэчкі вакол спадчыны пастара і змагара за грамадзянскія правы Марціна Лютэра Кінга. Хоць новыя матэрыялы мала што дадаюць да ўжо вядомага, сам факт публікацыі стаў падставай для розных палітычных трактовак фігуры змагара за грамадзянскія правы, піша The New York Times (пераклад - сайт Charter97.org).

Гісторыкі і актывісты адзначаюць, што Кінг даўно стаў сімвалам, які розныя палітычныя сілы выкарыстоўваюць дзеля асабістых мэтаў. Кансерватары часта вырываюць з кантэксту яго знакамітыя цытаты, каб выступаць супраць расавых квот і ініцыятыў, звязаных з сацыяльнай справядлівасцю. Але разам з гэтым замоўчваецца ягоная радыкальная крытыка расізму, мілітарызму і капіталізму.

З іншага боку, нават на левым флангу Кінг не заўсёды ўспрымаецца ў поўнай меры - хтосьці лічыць яго занадта ўмераным, іншыя, наадварот, падкрэсліваюць толькі яго познія антысістэмныя погляды.

"Мы хочам асацыяваць сябе з Кінгам, не прыкладаючы намаганняў, якіх ён чакаў ад сваіх паплечнікаў", – адзначае прафесарка Джын Тэахарыс. Яна падкрэслівае, што пры жыцці Кінга часта адпрэчвалі тыя ж самыя лідары, якія потым выкарыстоўвалі яго асобу з палітычнымі мэтамі.

Са слоў гісторыка Джона Кірка, Кінг становіцца "палітычнай піньятай", а яго пасланне - аб'ектам маніпуляцый. Ён не быў проста летуценнікам, а заклікаў да глыбокіх перамен - сацыяльнай, эканамічнай і расавай справядлівасці. Сёння яго спадчына патрабуе паўнацэннага асэнсавання, а не выкарыстання вырваных з кантэксту слоў.

Апошнія навіны