BE RU EN

FT расказала пра званок топ-чыноўніка РФ у Кіеў у першыя дні вайны

  • 24.07.2025, 16:08

Намесніка кіраўніка адміністрацыі Пуціна паслалі да д'ябла.

У першыя гадзіны поўнамаштабнага ўварвання Расеі ва Украіну, калі Кіеў рыхтаваўся да штурму, кіраўнік Офіса прэзідэнта Андрэй Ярмак і сам прэзідэнт Уладзімір Зяленскі трымалі пры сабе штурмавыя вінтоўкі, рыхтуючыся да горшага сцэнара. Тады ж патэлефанавалі з з Крамля, паведамляе газета Financial Times.

“Вінтоўкі былі для таго, каб прабіцца да выхада... ці памерці годна”, - успомніў адзін з памочнікаў прэзідэнта.

“Я не баяўся за сябе, - сказаў Ярмак, - Я баяўся за сваю сям'ю і ўкраінскі народ”.

У першыя дні нападу Ермаку тэлефанавалі з Масквы. На лініі быў Зміцер Козак, намеснік кіраўніка адміністрацыі Пуціна.

"Пераканайце Зяленскага здацца, ці будзе поўнамаштабнае знішчэнне", - прыгразіў Козак.

Ярмак не разгубіўся і адказаў коратка і рашуча:

«Ідзіце вы да д'ябла!»

Пасля гэтага Ярмак паклаў слухаўку. Гэты момант стаў дэманстрацыяй гатоўнасці змагацца да апошняга.

Апошнія навіны