На выездзе з Менска пачаліся праблемы з дарожным рухам
- 24.07.2025, 15:58
Фура перацяла некалькі палос.
Праз ДТЗ на Смалявіцкім тракце абцяжараны рух транспарту з боку вуліцы Сяліцкага ў кірунку паселішча Сосны.
Мяркуючы з фота, адразу некалькі палос перацятыя грузавым аўтамабілем, пашкоджаная раздзяляльная агароджа, піша onliner.by.
У каментарах кіроўцаў на "Яндэкс.Картах" пацвярджаецца, што перацятыя другі і трэці шэрагі. На адцінку ад вуліцы Сяліцкага да развязкі на Сосны — затор.