Залужны даў нечаканы прагноз наконт тэрмінаў заканчэння вайны
- 24.07.2025, 22:07
Экс-гетман УСУ заявіў аб новай фазе супрацьстаяння.
Экс-кіраўнік УСУ і амбасадар Украіны ў Брытаніі Валерый Залужны мяркуе, што вайна Расеі супраць Украіны можа доўжыцца да 2034 года.
Пра гэта ён сказаў у інтэрв'ю LB.ua.
«Украіна ўступіла ў новую фазу вайны і калі не паклапоцімся аб доўгатэрміновай абароне, узброенае супрацьстаянне можа зацягнуцца яшчэ на дзесяцігоддзі. Калі Украіна не зменіць стратэгію абароны і падыходы да мабілізацыі рэсурсаў, вайна можа працягнуцца да 2034 года», — заявіў ён.
Экс-кіраўнік дадаў, што войска РФ таксама змяніла падыходы да вядзення баявых дзеянняў, выкарыстоўваючы тактыку абяскроўлівання УСУ і цывільнага насельніцтва.
Са слоў Залужнага, на лініі фронту цяпер ёсць пазіцыі, створаныя «не для прарыву, а для знішчэння».