На ўкраінскім судне ў вусці Дуная адбыўся выбух
- 24.07.2025, 14:36
Ёсць загінулыя.
Учора позна ўвечары 23 ліпеня, на судне ў вусці Быстрае на Дунаі адбыўся выбух, у выніку якога загінулі трое работнікаў, ёсць параненыя.
Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на прэс-службу адміністрацыі марскіх партоў Украіны.
«Судна знаходзілася ў вусці "Быстрае" для правядзення планавых работ з 11 чальцамі экіпажа. У выніку выбуху загінулі трое работнікаў. Іншыя чальцы экіпажа цяпер знаходзяцца ў шпіталі, ім надаецца ўся неабходная медыцынская дапамога», - адзначылі ў адміністрацыі.
Паведамляецца, што на месцы здарэння працуюць адпаведныя службы. Дэталі здарэння ўдакладняюцца. Аб выніках будзе паведамлена дадаткова.
«Марскі падыходны канал вусце «Быстрае» часова закрыты для руху суднаў. Праход суднаў у/з марскіх партоў Дунайскага рэгіёну пакуль ажыццяўляецца Сулінскім каналам», - дадалі ў прэс-службе адміністрацыі марскіх партоў Украіны.