Буйны банк папрасіў беларусаў не «інвеставаць» у яго
- 24.07.2025, 14:18
У чым прычына?
Прэс-служба аднаго з найбуйнейшых банкаў Беларусі звярнулася да беларусаў з просьбай не верыць рэкламе, дзе ім прапануюць атрымаць 3 000 рублёў за ўдзел у апытанні або інвеставаць у фінансавыя ўстановы.
«Гэта ўсё не мы. Ашуканцы мімікрыруюць пад нас - будзьце асцярожныя. Якую б падобную рэкламу вы не ўбачылі, памятайце: мы не праводзім апытанні аб якасці абслугоўвання ў сацыяльных сетках за грошы і не прапануем інвеставаць такім чынам», — звярнуліся да кліентаў у Альфа-Банку.
У якасці прыкладу там паказалі банеры, дзе беларусам прапануюць атрымаць грошы за ўдзел у нейкіх апытаннях. А таксама завабліваюць «інвеставаць», абяцаючы «жыццё ў дастатку».