У Беларусі ўпершыню за 100 гадоў убачылі ляснога ката
- 24.07.2025, 18:15
Звера зафіксавала відэапастка.
Жывёліну знайшлі ў Жыткавіцкім раёне, паведаміў Нацпарк Прыпяцкі. Апошні лясны кот быў забіты паляўнічым у Барысаўскім раёне ў 1927 годзе.
На відэа кот паважна чухаецца, нешта выграбае, пазуе. Гэта дакладна не свойскі варыянт: ён значна большы за свойскага ката, шэра-жоўтага колеру з узорам і выразнымі палосамі. Візуальна не прыкметна і гібрыдызацыі.