BE RU EN

«Гэта пачатак распаду імперыі»

  • 24.07.2025, 16:48

Калі Украіна верне ўсе акупаваныя рэгіёны, уключаючы Крым?

Расею як штучная дзяржава, злепленая з дзясяткаў розных этнасаў, культур і тэрыторый, якія слаба звязаны адна з адной, чакае раскіданне. Эканамічны крызіс, унутраная барацьба за ўладу і рост ксенафобіі могуць прывесці да канчатковага распаду.

Пра гэта заявіў журналіст і заснавальнік выдання «ГОРДОН» Дзмітрый Гардон у жывым эфіры з Алесяй Бацман.

«Гэта заканамернасць. У іх іншага варыянту няма», - адзначыў Гардон, падкрэсліваючы, што працэсы, якія адбываюцца ў Расеі, прадказальныя і незваротныя. Паводле ягоных слоў, унутраныя эліты неўзабаве пачнуць змагацца адна з адной на фоне падзення эканомікі.

«Гэта пачатак распаду, гэта пачатак канца гэтай крыважэрнай, брыдкай, праклятай імперыі. І гэта Украіна яе пахавае. А калі яна будзе ляжаць у руінах, мы забяром усё сваё. І не толькі мы: фіны, японцы, кітайцы, малдаване, грузіны, немцы — усё забяруць сваё», — заявіў ён.

«Штучнае ўтварэнне» без будучыні

Многія экспэрты згаджаюцца з ацэнкай Гардона. Яшчэ ў 2020 годзе Аляксей Данілаў называў Расею «штучным ўтварэннем», створаным гвалтоўна, і няздольным доўга існаваць у такім выглядзе.

Амерыканскі генерал Бэн Ходжэс таксама прадказаў распад РФ, падкрэсліўшы, што агрэсія супраць Украіны стала каталізатарам гэтага працэсу.

Расея на мяжы, меркаванні множацца

Палітолагі адзначаюць, што ў шматнацыянальнай і раз'яднанай краіне ўзмацняецца ксенафобія, а адсутнасць адзінства паміж рэгіёнамі і народамі робіць сцэнар распаду ўсё больш рэальным. На іх думку, пытанне не ў тым, ці здарыцца гэта, а ў тым, калі і як.

Апошнія навіны