BE RU EN

Eurostat: Польшча - другая ў ЕЗ паводле росту прамысловасці за 25 гадоў

  • 24.07.2025, 12:23

Гэта стала вынікам інвестыцый у вытворчасць.

Паводле звестак Eurostat, апублікаваных 23 ліпеня, Польшча заняла другое месца ў Еўразвязе паводле росту прамысловай вытворчасці з 2000 года-сярэдні гадавы рост склаў 4,9%. Лідарам стала Ірландыя з паказчыкам 5,6%, аднак аналітыкі адзначаюць, што яе вынікі істотна залежалі ад ваганняў кан'юнктуры, паведамляе «Польскае радыё».

У сярэднім у ЕЗ прамысловасць расла на 0,6% на год. Устойлівы рост звыш 4% назіраўся таксама ў Літве, Эстоніі і Славакіі.

Eurostat падкрэслівае, што рост у Польшчы мае стабільны характар і паказвае на доўгатэрміновае структурнае ўмацаванне эканомікі. Гэта стала вынікам інвестыцый у вытворчасць, экспартна арыентаваны рост і інтэграцыю з ланцужкамі паставак ўнутры ЕЗ.

Найбольшае падзенне адзначалася ў Італіі (-1,1%) і Партугаліі (-0,9%). Скарачэнне вытворчасці адбылося і ў Гішпаніі, Францыі, Грэцыі і Люксембургу.

У апошнія 25 гадоў у ЕЗ найбольш дынамічна развіваліся фармацэўтыка, вытворчасць электраабсталявання, транспартных сродкаў і кампутарнай тэхнікі. Здабыўная прамысловасць у ЕЗ скарацілася амаль удвая.

Апошнія навіны