«Ангелец Джон» абяцаў мянчанцы любоў і золата
- 24.07.2025, 12:20
Усё скончылася крыху інакш.
68-гадовая жыхарка Менска прыйшла ў міліцыю і расказала, што ейная дачка стала ахвярай інтэрнэт-аферыста. "Ангелец Джон" абяцаў жанчыне каханне і золата, а ў выніку забраў усе грошы, паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама.
"Дачка мая. Яны пазнаёміліся, як бы закахаліся. "Дарагая», “каханая”, там, па-ангельску размаўлялі", — расказала 68-гадовая пенсіянерка, якая звярнулася ў міліцыю.
Гісторыя пачалася з таго, што мінчанка пазнаёмілася ў мэсэнджары з мужчынам на імя Джон. Той прадставіўся пілотам з Лондана, прапанаваў сур'ёзныя стасункі.
Каб “давесці пачуцці", іншаземец паабяцаў даслаць ювелірны падарунак праз свайго знаёмага кур’ера. Пазней з дзяўчынай звязаўся нейкі Фрэнк і паведаміў, што пасылку затрымалі на мытні — нібыта ўнутры знайшлі 70 000 даляраў.
"Каб мінчанка змагла атрымаць падарунак, віртуальны жаніх пераканаў яе аплаціць "сертыфікат”, а затым яшчэ і “мыту”. У выніку дзяўчына і яе маці перавялі больш за 20 000 рублёў у эквіваленце. Калі ж "прадстаўнікі мытні" запатрабавалі яшчэ 5 000 даляраў, маці зразумела, што ейную дачка падманваюць, і звярнулася ў міліцыю”, — распавялі ў ГУУС.
Паводле гэтага факту праводзіцца праверка.