BE RU EN

«Не здзіўлюся, калі беларускі завод узляціць на паветра»

  • 24.07.2025, 11:34

Украінскія спецслужбы могуць зацікавіцца асобнымі вайсковымі прадпрыемствамі.

Аляксандр Лукашэнка плануе будаваць у Беларусі гіганцкі завод для вытворчасці расейскіх беспілотнікаў. Такія дзеянні робяць Беларусь не проста суўдзельнікам вайны, але і патэнцыйнай цэллю для удараў у адказ УСУ.

Чаму Лукашэнка ідзе на такое небяспечнае збліжэнне з расейскім ВПК, нягледзячы на магчымыя наступствы для Беларусі? Гэты і іншыя пытанні сайт Charter97.org задаў ваеннаму экспэрту, дырэктару New Geopolitics Research Network і экспэрту ўкраінскага Цэнтра даследаванняў войска, канверсіі і раззбраення Міхаілу Самусю:

- Я не думаю, што Беларусь сёння з'яўляецца суб'ектам міжнародных дачыненняў. З 1999 года існуюць саюзныя дзяржавы Расеі і Беларусі. З таго моманту, на мой погляд, нічога не змянілася, акрамя таго, што Беларусь канчаткова страціла сваю суб'ектнасць. Таму я не бачу ніякага “збліжэння”. Гэта што, першая супольная вытворчасць тэхнікі, звязанай з вайной? Думаю, не. Паводле апошніх звестак, блізу 500 беларускіх прадпрыемстваў удзельнічаюць у кааперацыі з расейскім ВПК.

Уся астатняя эканоміка Расеі знаходзіцца ў катастрафічным стане - вугальная прамысловасць, металургія, сельская гаспадарка — усё ляціць у прорву. Адзіныя дзве галіны, якія цяпер "растуць", калі гэта можна так назваць, — гэта вытворчасць вайсковай тэхнікі і боепрыпасаў, у тым ліку пораху. Гэта афіцыйная расейская статыстыка.

Відавочна, што беларускія прадпрыемствы цяпер не могуць развіваць супрацоўніцтва з іншымі сектарамі, паколькі расейскія галіны проста паміраюць. А там, дзе ёсць грошы, туды і ідзе Лукашэнка. Ёсць сродкі на вытворчасць беспілотнікаў? Добра, будзем вырабляць. Якія праблемы? Адкрывайце завод. Там, дзе ёсць грошы — там Лукашэнка.

- Якія рызыкі для Беларусі ў выпадку размяшчэння ў сябе завода для вытворчасці расейскіх БПЛА? Ці можа гэта пацягнуць удары з боку Украіны?

- Калі Беларусь пачне браць удзел у баявых дзеяннях супраць Украіны, тады магчыма. Але пакуль яна не ўдзельнічае наўпрост, Украіна не будзе наносіць удары па яе тэрыторыі. Навошта УСУ яшчэ сотні кіламетраў фронту? Каб па іх у адказ ляцелі балістычныя ракеты? Украіна ўважліва за ўсім сочыць. Цяпер Беларусь фактычна - варожая дзяржава для Украіны. І калі яна возьме ўдзел у вайне, уся яе тэрыторыя стане законнай цэллю для УСУ.

Што тычыцца асобных заводаў — украінскія спецслужбы могуць, вядома, працаваць па такіх аб'ектах. Я не здзіўлюся, калі адзін з іх раптам узляціць у паветра. Сітуацыя трывожная - як надвор'е: туман і павуціна вакол лётае.

Думаю, пакуль Украіна будзе дзейнічаць дыпламатычнымі метадамі - праз новыя санкцыі, дыпламатычныя ноты, пратэсты. Прамое вайсковае ўмяшанне на гэтым этапе для Украіны нявыгаднае.

Апошнія навіны