BE RU EN

У Магілёўскай вобласці знайшлі пацвярджэнне старажытнага рытуалу продкаў беларусаў

  • 24.07.2025, 11:19

Выяўленыя дахрысціянскія матэрыялы першых славян.

Беларускія археолагі летась праводзілі раскопкі па ўсёй Беларусі. Так, на Магілёўшчыне пры даследаванні курганных могільнікаў выявілі дахрысціянскія матэрыялы першых славян. Знаходкі могуць казаць пра старадаўні звычай забойства і спалення жонкі пасля смерці мужа, распавёў Газеце “Навука” загадчык цэнтрам археалогіі Беларусі Інстытута гісторыі НАН Беларусі Аляксей Аўласовіч.

На Магілёўшчыне праходзяць даследаванні курганных могільнікаў. Было раскапана некалькі насыпаў - выяўленыя цікавыя дахрысціянскія матэрыялы першых славян, якія засялілі гэтыя тэрыторыі ў другой палове X стагоддзя і пазней трансфармаваліся ў радзімічаў.

"У адным кургане выяўленыя кальцынаваныя косткі адразу двух чалавек, як мяркуецца, мужчыны і жанчыны, таму што сярод тых рэчаў, якія не згарэлі, былі аплаўленыя каралі і мужчынскія пасавыя накладкі, а таксама кнотавыя палачкі. Магчыма, пахаваныя муж з жонкай.

Не выключана, што яе муж памёр першым, а яе забілі і спалілі разам з ім. У тыя часы гэта было ўзаконеным, таму што язычнікі верылі, што пасля смерці жанчына можа трапіць на нябёсы толькі з мужчынам”, — расказаў Аўласовіч.

У цэлым жа летась галоўным аб'ектам вывучэння заставалася гарадзішча на рацэ Менцы пад Менскам. Там сустракаліся традыцыйныя знаходкі, датаваныя X—XII многія былі завезеныя з Візантыі, Скандынавіі, Блізкага Усходу і Заходняй Еўропы, з якімі нашы продкі вялі гандаль.

Апошнія навіны