Усе пасажыры расейскага Ан-24 загінулі
- 24.07.2025, 11:12
Самалёт пры падзенні загарэўся.
У Амурскай вобласці Расе пацярпеў катастрофу Ан-24. Загінулі больш за 40 чалавек. Пра гэта ТАСС са спасылкай на прэс-службу рэгіянальнага цэнтра грамадзянскай абароны і пажарнай бяспекі.
Самалёт Ан-24 авіякампаніі «Ангара» накіроўваўся па маршруце Хабараўск-Благавешчанск-Тында. На борце маглі знаходзіцца ад 46 да 49 чалавек.
Як паведаміў ТАСС дырэктар аэрапорта Тынды, пры падзенні самалёт загарэўся. Пры аблёце месца авіякатастрофы Мі-8 жывых выяўлена не было.
Цяпер праз цяжкадаступнасць месца (схіл гары - заўв.рэд.), дзе адбылася катастрофа ратавальнікі не могуць прызямліцца.