Кіраўнік МЗС Нямеччыны: Украіна атрымае новыя магчымасці «ўплываць» на тэрыторыю РФ
- 24.07.2025, 10:45
Тып і тэрміны перадачы новага ўзбраення трымаюцца ў сакрэце.
Міністр замежных спраў Нямеччыны Ёхан Вадэфуль паведаміў, што тып і тэрміны перадачы новага ўзбраення трымаюцца ў сакрэце.
Пра гэта Вадэфуль заявіў у інтэрв'ю Zeit.
«Бясспрэчна, Украіна мае права абараняцца ад нападаў. Яна таксама будзе мець магчымасць уплываць на тэрыторыю Расеі, але мы не будзем праз ваша выданне раскрываць Пуціну, якія сістэмы ўзбраення мы пастаўляем Украіне», - заявіў Вадэфуль.
Паводле ягоных слоў, абсталявання Украіны новымі сістэмамі ўзбраення на сёння - гэта не фінансавая праблема, а хутчэй пытанне даступнасці і вытворчых магчымасцяў украінскіх і еўрапейскіх прадпрыемстваў.