Буйны забудоўнік можа сысці ў банкруцтва
- 24.07.2025, 10:40
Цяпер Эканамічны суд Менска разглядае заяву.
Кампанія-забудоўнік сталічнага ВК Smart “НікаПраект” можа сысці ў банкруцтва. Цяпер Эканамічны суд Менска разглядае заяву аб гэтым, піша officelife.media.
Жылы комплекс Smart пачалі будаваць у раёне вуліцы Прылуцкай і праспекта Жукава ў 2019 годзе. Забудоўнік планаваў пабудаваць на гэтым месцы 13-павярховы дом з падземным паркінгам, а таксама закрытым дваром. будаўніцтвам займаліся кампаніі "НікаПраект” і “СтройПамГрупп”.
У студзені 2022 года здалі першую чаргу праекта. Другую ж планавалі здаць да красавіка 2022-га, а да кастрычніка 2023-га - трэцюю. У чэрвені 2022 года стала вядома, што будоўлю прыпынілі. Прадстаўнікі "Будпамгруп" распавядалі, што гэта адбылося праз адсутнасць фінансавання. А ў кампаніі “НікаПраект” паведамлялі, што праблемы паўсталі на баку падрадчыка.
У жніўні 2022 года дзейнасцю забудоўніка і выканаўцы зацікавіліся ў Следчым камітэце. Паводле звестак ведамства, службовыя асобы кампаній злоўжывалі службовым становішчам і выдаткавалі грашовыя сродкі дольнікаў другой і трэцяй чэргаў будаўніцтва.
Неўзабаве кампанія "НікаПраект" перамагла суд па змене падрадчыка, і будоўлю аб'екта аднавілі. Так, у чэрвені 2024 года мы пісалі, што ў жылым комплексе Smart былі здадзены два пад'езды, а астатнія пяць знаходзіліся ў актыўнай стадыі будаўніцтва. Тады на працягу года ў кампаніі абяцалі цалкам узвесці сцены жылога дома.
У 2025-м кампанія здала праект. Цяпер на рынку можна знайсці аб'явы аб продажы кватэр у гэтым жыллёвым комплексе.