BE RU EN

У Стамбуле закончыўся трэці раўнд перамоваў Украіны і РФ

  • 23.07.2025, 21:53

Украінскую дэлегацыю ўзначальваў Рустэм Умераў.

У Стамбуле скончыўся трэці раўнд расейска-ўкраінскіх перамоваў, паведамілі крыніцы РБК-Украіна.

Мінулыя дзве сустрэчы адбыліся 16 траўня і 2 чэрвеня.

Сёння дэлегацыя Украіны накіравалася ў Стамбул, дзе прайшла трэцяя сустрэча з прадстаўнікамі РФ.

Напярэдадні прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі зацвердзіў склад дэлегацыі ад Украіны – яе ўзначальвае сакратар Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Рустэм Умераў.

Паводле звестак РБК-Украіна, падчас перамоваў украінскі бок узнімаў пытанне магчымай асабістай сустрэчы паміж Зяленскім і Пуціным.

Апошнія навіны