BE RU EN

Акупаваны Крым масавана атакавалі дроны

  • 23.07.2025, 21:33

Выбухі раздаваліся паблізу аэрадромаў Бельбек і Кача.

У акупаваным Крыме ўвечары серады, 23 ліпеня, абвяшчалі паветраную трывогу праз напад дронаў. Telegram-каналы паведамлялі пра серыю выбухаў у Севастопалі, каля аэрадрома Бельбек.

Як паведаміў Telegram-канал «Крымскі вецер», на аэрадроме Бельбек спрацавала расейская сістэма СПА С-400. У бок мора было выпушчана блізу 10 ракетаў у 19:02. У 19:12 з Бельбека ў бок мора былі запушчаныя яшчэ тры ракеты СПА.

У Z-пабліках намалявалі ўкраінскія дроны, якія ляцелі ў Крым радамі і калонамі, піша «Крымскі вецер».

Пасля Telegram-канал паведаміў пра два магутныя выбухі над вёскай Віліна, недалёка ад аэрадрома Кача.

Апошнія навіны