Сойм Польшчы падоўжыў адмову ў прытулку на мяжы з Беларуссю
- 23.07.2025, 21:17
Варшава ўзмацняе барацьбу з нелегаламі, завезенымі на мяжу рэжымам Лукашэнкі.
Польскі Сойм у сераду прагаласаваў за падаўжэнне часовага абмежавання права на падачу заявы аб даванні прытулку на мяжы з Беларуссю.
Пра гэта паведамляе РАР.
За прадаўжэнне абмежавання прагаласаваў 381 польскі дэпутат, 19 былі супраць. Ніхто не ўстрымаўся.
Пастанова была прынятая на падставе так званага закона аб прытулку, які ўрад Польшчы прыняў у снежні 2024 года. Упершыню польскі парламент прыняў яго напрыканцы сакавіка тэрмінам на 60 дзён.
Новая пастанова Сейма азначае, што падаўжэнне часовага прыпынення права на прытулак для тых, хто прыбывае з Беларусі, будзе дзейнічаць з 25 ліпеня на наступныя 60 дзён.
Прыпыненне давання прыстанішча з'яўляецца апошнім этапам жорсткай міграцыйнай палітыкі Польшчы, якую яна вядзе ў адказ на гібрыдны ціск з боку Беларусі.
У 2021 годзе дзясяткі тысячаў людзей спрабавалі перасячы мяжу Польшчы з Беларуссю, якая накіравала іх туды ў адказ на ўведзеныя супраць Менска санкцыі.