Зяленскі ўнясе ў Раду законапраект, які павінен узмацніць незалежнасць антыкарупцыйных органаў
- 23.07.2025, 19:44
Падрабязнасці.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў вечаровым звароце ў сераду, 23 ліпеня, заявіў, што ўнёс у Вярхоўную Раду законапраект, які «забяспечыць сілу сістэме правапарадку».
«Не будзе ніякага расейскага ўплыву ці ўмяшання ў дзейнасць органаў правапарадку, і – вельмі важна – усе нормы для незалежнасці антыкарупцыйных інстытутаў будуць. І вельмі чакаю ад самой нашай групы кіраўнікоў праваахоўных і антыкарупцыйных органаў, ад Генеральнага пракурора Украіны прапановаў тых нормаў, якія павінны спрацаваць», – заявіў ён у звароце, апублікаваным у Telegram прэзідэнта.
Ён дадаў, што правёў сёння шмат нарадаў з чыноўнікамі і прадстаўнікамі праваахоўных органаў.
«Мне важна было, каб кожны даў свае аргумэнты. Важна, што яны сказалі і адно аднаму тое, што даўно назапашвалася. Вельмі шаную дамоўленасць аб каманднай працы і аб захадах, якія могуць рэальна даць адчуванне няўхільнасці пакарання, а такім чынам, справядлівасці ва Украіне», – заявіў Зяленскі.
Нардэп ад фракцыі Еўрапейская салідарнасць Аляксей Ганчарэнка напісаў у Telegram, што нардэпы павінны тэрмінова сабрацца арыентавальна на наступным тыдні, каб прагаласаваць за законапраект, які прапануе прэзідэнт.
Раней Зяленскі на фоне пратэстаў праз прыняцце закона № 12414 правёў сустрэчу з кіраўнікамі праваахоўных і антыкарупцыйных органаў, сярод якіх быў і генеральны пракурор.
22 ліпеня Вярхоўная Рада прагаласавала ў цэлым за законапраект № 12414, які раней раскрытыкавалі ў Transparency International як спробу пазбавіць НАБУ і САП незалежнасці.
Transparency International Ukraine заявіла, што законапраект можа разбурыць ключавыя гарантыі незалежнасці НАБУ і САП.