У Менск прыехаў новы амбасадар Ватыкана
- 23.07.2025, 18:08
Апостальскі Нунцый Іньяцыа Чэфалія ўручыў даверчыя граматы кіраўніку МЗС Беларусі.
У Менск прыехаў новы Апостальскі Нунцый Іньяцыа Чэфалія. Ён уручыў даверчыя граматы кіраўніку МЗС Максіму Рыжанкову. Пра гэта паведамляе беларуская знешнепалітычная ўстанова.
Рыжанкоў і Іньяцыа Чэфалія на сустрэчы абмеркавалі становішча Каталіцкай царквы ў нашай краіне, перспектывы дыялогу з Ватыканам і актуальныя міжнародныя пытанні.
«Пацвердзілі падабенства падыходаў Беларусі і Ватыкана да ўмацавання міру, міжканфесійнага дыялогу і захавання традыцыйных каштоўнасцяў. Новы этап ужо пачаўся – у Ватыкане адкрылася амбасада Беларусі пры Апостальскай Сталіцы», – паведамілі ў МЗС.
Нагадаем, амбасадарам Беларусі ў Ватыкане Юрый Амбразевіч стаў у сакавіку сёлета. Да гэтага, з 11 сакавіка 2022 года, ён быў намеснікам міністра замежных справаў. Раней дыпламат быў сталым прадстаўніком Беларусі пры ААН.
21 чэрвеня Папа Рымскі Леў XIV прыняў даверчыя граматы ад беларускага амбасадара.