Польскія вайскоўцы распачалі страляніну ў адказ на правакацыі нелегалаў
- 23.07.2025, 16:26
Мігранты спрабавалі незаконна перайсці мяжу з Беларуссю.
Польскія вайскоўцы распачалі страляніну на польска-беларускай мяжы. Аператыўнае камандаванне Узброеных сіл Польшчы 23 ліпеня зрабіла афіцыйную заяву аб гэтым факце.
Інцыдэнт адбыўся а 20:37 у аўторак, 22 ліпеня, у раёне памежнай заставы Нарэўка. Адкрыць агонь гумовымі кулямі з гладкарулевай зброі вайскоўцам Падляскай аператыўнай групы давялося пры затрыманні групы мігрантаў, якія спрабавалі незаконна перасекчы мяжу.
У выніку адзін з парушальнікаў, грамадзянін Судана, быў паранены ў сцягно. Ніхто з вайскоўцаў не пацярпеў.