Байцы УСУ знішчылі танк, бронемашыну і дзясятак акупантаў
- 22.07.2025, 17:52
Відэафакт.
Пілоты-памежнікі падраздзялення БПЛА «Фенікс» на Харкаўшчыне знішчылі варожы танк, бронемашыну, дзве «буханкі» і ліквідавалі з дзясятак акупантаў.
Як паведамляе censor.net, таксама ваяры знішчылі схованкі ворага, пазіцыі і беспілотнікі расейцаў.