BE RU EN

Пенсіянерка пад Гомелем абсталявала кароўнік у двары шматпавярховіка

  • 22.07.2025, 17:44

Суседзяў гэта не задаволіла.

Жыхарка пасёлка Бальшавік (Гомельскі раён) надумала абзавесціся сваёй гаспадаркай. Усё б нічога, але яна жыла ў шматкватэрным доме, а кароўнік абсталявала проста ў двары, піша «Точка»

Тамака яна «пасяліла» адразу сем кароў і аднаго быка. Такую «ферму» пенсіянерка арганізавала проста паміж жылымі дамамі.

Замест кароўніка ў жывёл была старая адрына, да таго ж - пабудаваная самавольна.

Каровы ўтрымліваліся ў жахлівых умовах. Узімку яны пакутавалі ад холаду і антысанітарыі, у іх не было подсцілу, паўнавартаснага выгулу і харчавання, а ўлетку жывёлы стаялі па калена ў брудзе і жыжы.

Чым скончылася справа

У выніку на смурод і такія ўмовы ўтрымання жывёлін суседзі паскардзіліся ў выканкам.

Гаспадыня праігнаравала атрыманыя ад мясцовай улады прадпісанні.

«Справа дайшла да суда, які пастанавіў выкупіць дваровую «ферму» і перадаць прафесійнай гаспадарцы», - распавялі ў галоўнай управе юстыцыі Гомельскага аблвыканкама.

Жывёл перасялілі на новае месца пад кантролем судовых выканаўцаў аддзела прымусовага выканання Гомельскага раёна.

Самавольна пабудаваныя хлявы зруйнуюць.

Апошнія навіны