Жыхар Віцебска выпаў з аўтобуса падчас час руху і загінуў
- 22.07.2025, 17:14
Як пакаралі кіроўцу?
У Віцебску здарылася рэзананснае здарэнне. Як распавядае выданне vitbichi.by, мясцовы жыхар памёр пасля таго, як выпаў з аўтобуса падчас руху.
Трагедыя адбылася падчас паездкі ў гарадскім аўтобусе.
На прыпынку кіроўца забраў пасажыраў, зачыніў дзверы і паехаў далей па маршруце. Ён не адразу звярнуў увагу, што ў дзвярах заціснуты чалавек.
Тым часам пасажыр не змог утрымацца, выпаў з аўтобуса і стукнуўся аб праезную частку. Мужчына 1958 года нараджэння атрымаў цяжкія пашкоджанні.
Пацярпелага адправілі ў абласную лякарню, дзе больш за месяц медыкі змагаліся за ягонае жыццё, але выратаваць мужчыну не змаглі.
А кіроўцу чакаў суд. Супраць яго распачалі справу за парушэнне ПДР, якое пацягнула смерць.
У Пракуратуры Віцебску паведамілі, што абвінавачаны на судзе пакараны абмежаваньнем волі на чатыры гады. Пяць гадоў ён не зможа кіраваць транспартнымі сродкамі.
З уласніка аўтобуса спагнана Br27 тыяч - як кампенсацыя маральнай шкоды блізкім загінулага.