Адразу пяць чыноўнікаў Лукашэнкі злоўленыя на хабарах
- 22.07.2025, 16:24
У аграрнай і лясной галінах бралі хабары за дзяржаўныя кантракты на рамонт тэхнікі.
Супрацоўнікі МУС Беларусі раскрылі карупцыю ў сельскай гаспадарцы, распавядае Telegram-канал ведамства.
Так, праваахоўнікі сачылі за правядзеннем жніва і нарыхтоўчай кампаній, калі выявілі факты атрымання хабараў.
Гаворка ідзе пра некалькіх чыноўнікаў з прадпрыемстваў аграпрамысловага комплексу і лясной гаспадаркі, якія працавалі ў Менскай, Віцебскай і Берасцейскай абласцях.
За што бралі гатоўку?
Як распавялі ў міліцыі, фігуранты крымінальных спраў рэгулярна атрымлівалі грошы ад прадстаўніка камерцыйнай фірмы.
Чыноўнікі лабіявалі яго інтарэсы, складаючы дамовы на рамонт сельгастэхнікі і падпісваючы акты прыёмкі і своечасовую аплату работ.
Сума хабараў дасягала некалькіх тысяч рублёў.
У МУС паабяцалі і далей працаваць з мэтай выяўлення фактаў карупцыі, у тым ліку ў сферы сельскай гаспадаркі.