МЗС Польшчы заклікала сваіх грамадзян пакінуць Расею
- 22.07.2025, 15:25
Варшава папярэдзіла пра пагрозы і скарачэнне консульстваў.
Міністэрства замежных спраў Польшчы афіцыйна рэкамендавала грамадзянам Рэспублікі пакінуць тэрыторыю РФ.
«Мы рэкамендуем грамадзянам Польшчы, якія знаходзяцца ў Расеі, пакінуць яе тэрыторыю, калі сітуацыя ў жыцці, у сям'і альбо на працы не патрабуе заставацца ў гэтай краіне», — сказана ў заяве, апублікаванай на сайце замежнапалітычнай установы.
У якасці прычын такой просьбы ў Міністэрстве паказалі на скарачэнне колькасці консульскага персаналу Польшчы ў Расеі.