Самалёт нямецкіх ВПС здзейсніў аварыйную пасадку
- 22.07.2025, 14:58
На борце знаходзіўся міністр унутраных спраў Нямеччыны.
Самалёт ваенна-паветраных сіл Нямеччыны Airbus, які выконваў рэйс з Бэрліна ў Кёльн, быў вымушаны здзейсніць аварыйную пасадку ў Лейпцыгу пасля таго, як экіпаж заўважыў дым на борце. Адзначаецца, што інцыдэнт адбыўся ўчора, 21 ліпеня.
Інцыдэнт пацвердзіў прадстаўнік Міністэрства абароны Нямеччыны, піша Spiegel.
Як паведамілі ў паветраных сілах, гэты самалёт напярэдадні даставіў у Бэрлін міністарку юстыцыі Стэфані Хубіг, якая вярталася з Варшавы пасля рабочага візіту ў Польшчу.
У Бэрліне міністарка і яе дэлегацыя пакінулі борт, пасля чаго самалёт павінен быў адправіцца на сваю базу ў Кёльн пустым.
Пілоты прынялі пастанову аб аварыйнай пасадцы ў адпаведнасці з пратаколам бяспекі. Тэхнічная каманда ўжо аглядае самалёт у Лейпцыгу. Інфармацыі аб магчымых пашкоджаннях пакуль няма.
Экіпаж плануе дабрацца да Кёльна іншым самалётам. Далейшыя пастановы аб рамонце або вяртанні самалёта ў эксплуатацыю будуць прынятыя пасля тэхнічнай праверкі.