BE RU EN

Максімальны прахадны бал у БДУ - на самыя непатрэбныя ў Беларусі спецыяльнасці

  • 22.07.2025, 14:23

398 балаў.

Працэс падачы дакументаў у беларускія ВНУ ў самым разгары. План прыёму-31,8 тысяч чалавек, а дакументы падалі больш за 46 тысяч абітурыентаў.

Сталі вядомыя спісы паступіўшых на шэраг спецыяльнасцяў на бюджэт у БДУ. Пра прахадныя балы расказалі ў прэс-службе ўніверсітэта.

Самыя высокія балы, як і заўсёды, на факультэце міжнародных дычыненняў: ад 377 на «Мытная справа» да 398 на «Сусветную эканоміку» і «Міжнароднае права». Ва ўмовах санкцый і палітычнай ізаляцыі дыктатара Лукашэнкі патрэба ў спецыялістах у міжнароднай эканоміцы застаецца пад вялікім пытаннем.

На факультэт залічана 120 бюджэтнікаў (з якіх 33 – без экзаменаў, 24 – паводле мэтавага прыёму, 3 – па-за конкурсам).

На другім месцы паводле прахадных балаў –спецыяльнасць «Псіхалогія» на факультэце філасофіі і сацыяльных навук. Тут для бюджэту трэба было набраць ад 373 балаў. Залічана 22 абітурыенты (6 – з мэтавым накіраваннем, 1 – без экзамену, 1 - па-за конкурсам).

Высокія балы былі на юрфаку: на спецыяльнасць «Паліталогія» прахадны бал склаў 366.

На спецыяльнасць «Інфармацыя і камунікацыя» журналісцкага факультэта былі залічаны 42 абітурыенты, прахадны бал – 362.

Самыя невысокія балы склаліся на спецыяльнасць «тэалогія» ў Інстытуце тэалогіі ім. св. Мяфодзія і Кірыла. Туды паступілі 25 бюджэтнікаў, прахадны бал – 288.

Залічэнне першакурснікаў на бюджэтныя месцы завершыцца 27 ліпеня. Дадзеныя апублікуюць на інфармацыйных рэсурсах ВНУ і ў асабістых кабінетах абітурыентаў.

Апошнія навіны