Беларускія памежнікі скардзяцца, што Літва не прымае фуры
- 22.07.2025, 9:43
Стаянка перапоўненая.
У Мытным камітэце Беларусі паведамілі, што ў прапускным пункце «Каменны лог» сабралася шмат грузавікоў праз запаволенне працы літоўскіх калег на КПП «Меднікі».
«Тут кантрольныя службы Літвы за дзевяць гадзін прынялі толькі 14 грузавых транспартных сродкаў, якія прыбылі з сумежнага беларускага «Каменнага Лога», — паведамілі ў ДМК.
«Стаянка ў пункце пропуску «Каменны Лог» цяпер ужо перапоўненая аформленымі беларускімі мытнікамі аўтамабілямі, якія з віны літоўцаў не могуць пакінуць Беларусь», — канстатавалі ў ДМК.
Літоўскі бок пакуль ніяк не патлумачыў такое істотнае запаволенне працы сваёй мытні на беларускай мяжы.