Вытворца цацак Лабубу стаў каштаваць даражэй, чым «Газпрам»
- 22.07.2025, 9:32
Нечаканае параўнанне.
Кітайская кампанія Pop Mart імкліва набірае цану дзякуючы шалёнай папулярнасці цацак-бірулек з трусінымі вушамі і зубастай усмешкай, якія сталі модным аксэсуарам сярод знакамітасцяў.
З пачатку года рынкавая капіталізацыя Pop Mart вырасла з 15 да 42 мільярдаў даляраў, што дазволіла ёй заняць 528-е месца ў глабальным рэйтынгу кампаній паводле версіі партала Companies Market Cap.
Для параўнання: кошт аднаго з гігантаў расейскай эканомікі — «Газпрама» -складае 38,8 мільярда даляраў, што ставіць яго на 569-е месца. Такім чынам, у ліпені Pop Mart выперадзіў «Газпрам» у рынкавым кошце.