BE RU EN

СМІ: Меланія прымусіла Трампа падтрымаць Украіну

  • 22.07.2025, 9:02

Амерыканскі кангрэсмэн расказаў пра ролю жонкі прэзідэнта ЗША.

Першая лэдзі ЗША Меланія Трамп паўплывала на змяненне пазіцыі Дональда Трампа ў дачыненні да Расеі ў вайне супраць Украіны. Пра гэта заявіў чалец Палаты прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША Дон Бэкан у інтэрв'ю праграме NewsNation The Hill Sunday.

"Што ж, я рады, што прэзідэнт развярнуўся ў бок Украіны. Я думаю, мы павінны падзякаваць Меланіі за гэта. Нават прэзідэнт сказаў, што ягоная жонка нагадвае яму кожны дзень”, - сказаў Бэкан.

Раней у публікацыі The Times сцвярджалася, што Меланія Трамп адыграла ролю ў пастанове мужа аднавіць вайсковыя пастаўкі Украіне. У найбліжэйшы час ЗША могуць прыняць пастанову аб перадачы для Украіны не толькі сістэм Patriot, але і тактычных ракет, а таксама артылерыйскіх боепрыпасаў.

Апошнія навіны