Зяленскі назваў дату перамоваў з Расеяй
- 21.07.2025, 21:34
Яны пройдуць у Стамбуле.
Украінская і расейская дэлегацыі правядуць трэці раунд перамоваў у Стамбуле ўжо на гэтым тыдні. Сустрэча запланаваная ў сераду, 23 ліпеня.
Пра гэта паведамляе Charter97.org са спасылкай на вячэрні зварот прэзідэнта Ўкраіны Ўладзіміра Зяленскага.
Паводле слоў кіраўніка ўкраінскай дзяржавы, сёння, 21 ліпеня, ён абмеркаваў з сакратаром Савета нацбяспекі і абароны Украіны Рустэмам Умеравым падрыхтоўку яшчэ аднаго абмену і новай сустрэчы з расейскай дэлегацыяй у Турцыі.
«Умераў справаздачыўся, што сустрэча плануецца на сераду. Заўтра будзе больш дэталяў», - адзначыў ён.