BE RU EN

У Маскве рака Яўза выйшла з берагоў

  • 21.07.2025, 20:58

За 21 ліпеня ў сталіцы РФ выпала рэкордная для гэтага дня колькасць ападкаў з 1879 года.

Узровень вады ў рацэ Яўза падняўся на 2,5 метра, праезная частка пад Растокінскім мостам у Маскве затопленая ў выніку моцнага ліўня, паведамляе «Масвадасток».

Супрацоўнікі прадпрыемства і тэхніка чакаюць змяншэння вады ў рацэ дзеля адпампоўкі вады.

За 21 ліпеня ў Маскве выпала рэкордная для гэтага дня колькасць ападкаў з 1879 года. Рэкорд для 21 ліпеня складаў 39, 5 мм.у 2000 годзе.

Улады заклікалі масквічоў перасесці на грамадскі транспарт, а кіроўцаў - не паркавацца пад дрэвамі і нетрывалымі канструкцыямі. Дэптранс сталіцы РФ папярэдзіў пра магчымыя затрымкі ў руху наземнага грамадскага транспарту.

Апошнія навіны