Міністр фінансаў ЗША паабяцаў Кітаю 100% мыты за закуп расейскай нафты
- 21.07.2025, 20:50
Скот Бесэнт таксама заклікаў Еўропу выкарыстоўваць мыты ў якасці зброі.
Скот Бесэнт, міністр фінансаў ЗША, вырашыў перавесці словы свайго кіраўніка ў дзеянне. Дональд Трамп тыдзень таму заявіў, што можа ўвесці 100%-ныя мыты супраць тых краін, што купляюць нафту ў Расеі, калі яна да пачатку верасня не пагодзіцца пачаць мірнае ўрэгуляванне ва Украіне. Бесэнт паабяцаў увесці пытанне пра мыты ў абмеркаванне гандлёвай угоды з Кітаем і заклікаў Еўропу таксама выкарыстоўваць іх у якасці зброі.
У канцы чэрвеня ЗША і Кітай абвясцілі пра гандлёвае перамір'е - дамоўленасць на аснове дасягнутых раней прынцыповых пагадненняў. Перамовы пра ўсеабдымную гандлёвай дамову павінны працягнуцца, і яны “на вельмі добрай стадыі”, сказаў Бесэнт ў інтэрв'ю CNBC і дадаў: “І я думаю, што зараз мы можам казаць пра іншыя рэчы. Кітайцы, на жаль, вельмі буйныя пакупнікі санкцыйнай іранскай нафты, санкцыйнай расейскай нафты - так што мы можам пачаць абмяркоўваць і гэта”.
Ён папярэдзіў, што “любая краіна, якая купляе санкцыйную расейскую нафту”, можа чакаць увядзення супраць яе 100% мытаў, пра якія заявіў Трампі, і даў зразумець, што другасныя пошліны становяцца для Вашынгтона галоўным санкцыйным інструментам. Больш за 80 сенатараў хочаць падтрымаць законапраект аб санкцыях супраць Расеі, але Трамп у адзіночку змяніў падыход да гэтага пытання, заявіў Бесэнт: “Цяпер Сенат згодны з прэзідэнтам Трампам у тым, што мыты - гэта сродак дасягнення палітычных мэтаў. І гэта рэвалюцыйна. Прэзідэнт Трамп змяніў ход абмеркавання. І заклікаю нашых еўрапейскіх хаўруснікаў, якія казалі пра неабходнасці буйных мер, рушыць услед за намі, калі мы ўвядзем другасныя мыты”.