BE RU EN

З Менска адкрыюць новы рэйс у Алматы

  • 21.07.2025, 17:45

З 10 жніўня казахстанскі перавозчык запусціць прамыя рэйсы двойчы на тыдзень.

Маршрутная сетка з Нацыянальнага аэрапорта Мінск дапоўніцца дырэктыўным рэгулярным рэйсам у Казахстан з 10 жніўня, паведамляе Telegram-канал Minsk Airport.

Новы прамы кірунак Алматы-Мкнск-Алматы запускае Казахстанскі авіяперавозчык. Рэйсы будуць выконвацца ў Нацыянальны аэрапорт Мінск серадамі і нядзелямі. Прыблізны час у палёце: 5,5 ч.

Рэйс:

DV807 Алматы (ALA) — Менск (MSQ);

DV808 Менск (MSQ) - Алматы (ALA).

Адзначаецца, што дзякуючы новаму маршруту з'явіцца больш магчымасцяў для дзелавых паездак, турызму і камфортных візітаў да родных.

Апошнія навіны