Карткі аднаго з буйных банкаў перасталі працаваць за мяжой
- 21.07.2025, 16:48
Не праходзяць аплаты.
Беларускаму "Альфа Банку" давялося даваць тлумачэнні за некарэктную працу за мяжой.
Так адразу ў некалькіх Telegram-каналах апублікавалі скаргі кліентаў на тое, што яго карткамі нельга аплаціць пакупкі ў Еўропе.
Таксама паведамляецца, што не працуе Apple Pay. Некаторыя трымальнікі карт "Альфа Банка" сцвярджаюць, што не могуць зняць грошы ў банкаматах.
"Альфа Банк" пры гэтым нібыта не фіксуе праблем з карткамі ў краінах Еўропы.
- На гэты момант нашымі карткамі можна аплачваць за мяжой. Калі нешта зменіцца, мы абавязкова апублікуем гэтую навіну, - паведамілі ў тэхпадтрымцы.