Беларускі гросмайстар ужо двойчы падолеў Магнуса Карлсэна
- 21.07.2025, 16:17
Малады шахматыст падзяліўся рэцэптам перамог.
Міжнародны гросмайстар з Беларусі Дзяніс Лазавік падзяліўся меркаваннем пра нарвэжскага шахматыста Магнуса Карлсэна.
Беларус адзначыўся тым, што некалькі разоў за апошнія два гады падолеў спартоўца, якога называюць адным з наймацнейшых у гісторыі.
Пра стаўленне да нарвэжца Лазавік расказаў у эфіры праграмы «Спорттаймер» на тэлеканале СТВ.
Малады беларус, які здолеў падолець №1 сусветных шахмат у 18 гадоў, адзначыў, што працягвае вучыцца ў нарвэжца.
«Карлсэн - неверагодны спартовец, адзін з найлепшых шахматыстаў усіх часоў. Я гляджу яго партыі і стараюся нечаму навучыцца», - распавёў наш суайчыннік.
Беларускі шахматыст таксама адзначыў, што, нягледзячы на выхады з партый з Карлсэнам пераможцам, ён не можа разглядацца як лепшы за нарвежца.
«Я стаўлюся да яго як да спаборніка і разумею, што ён мацнейшы за мяне. Мне ўдавалася яго падолець, але адна-дзве перамогі не азначаюць, што ты аўтаматычна становішся мацнейшым за яго».