BE RU EN

Пуцін заявіў, што Расея можа страціць суверэнітэт

  • 21.07.2025, 15:54

Адаб'ецца залежнасць ад нафты і газу.

Расея можа пазбавіцца суверэнітэту, калі будзе ўсё купляць за нафтагазавыя даходы ва ўмовах санкцый, якія спрабуюць «адсекчы» ёй экспарт вуглевадародаў, піша The Moscow Times. Пра гэта ў інтэрв'ю прапагандысту «Расеі 1» Паўлу Зарубіну заявіў Уладзімір Пуцін.

«Калі мы будзем усё купляць за нафту і газ, цяпер сітуацыя, калі нам і нафту, і газ спрабуюць адсекчы, то тады Расея проста страціць сваю канкурэнтаздольнасць, а за ёй і суверэнітэт», — сказаў Пуцін (яго цытуе РБК).

Ён дадаў, што яшчэ ў 1990х існаваў пункт гледжання, што Расеі не трэба спрабаваць развіваць уласныя вытворчасці тавараў, якія яна рабіць не ўмела і не ўмее — напрыклад, аўтамабіляў. І замест гэта закупляць іх за мяжой. Аднак у такога падыходу ёсць «адваротны бок медаля», сказаў Пуцін: пакуль адны краіны вырабляюць, іншыя спажываюць, і тавараў, пра якія можа ісці гаворка ў гэтым ключы, вельмі шмат.

Пуцін яшчэ ў 2018 годзе, пачынаючы чацвёрты прэзідэнцкі тэрмін, паставіў мэту на 66% павялічыць экспарт з Расеі чаго-небудзь, акрамя вуглевадародаў і мінеральнай сыравіны. Паводле плану Пуціна, да 2024 года несыравінны неэнергетычны экспарт (ННЭ) павінен быў павялічыцца з $150 млрд да $250 млрд на год.

У рэальнасці замест росту ННЭ скараціўся: летась яго аб'ём склаў $145 млрд і стаў самым нізкім за апошнія 7 гадоў. Рэзкі спад пачаўся пасля ўварвання ва Украіну і ўвядзення заходніх санкцый — на 25%, або $49 млрд за 2022-24 гг. Асабліва імкліва абваліўся высокатэхналагічны экспарт у катэгорыі «машыны і абсталяванне»: летась ён апынуўся на 43% ніжэй, чым у даваенным 2021-м.

Агулам, са звестак Федэральнай мытнай службы, летась на мінеральна сыравінныя тавары прыпадала 61% расейскага таварнага экспарту — $264,1 млрд з 412 млрд.

Апошнія навіны