BE RU EN

CEPA: Ці можа Косава захаваць мір без NАТО?

  • 21.07.2025, 15:56

Прысутнасць міжнародных сіл - ключавы чыннік стабільнасці ў рэгіёне.

Косава, дзе дагэтуль прыкметны след як старых канфліктаў, так і нядаўняй вайны, усё яшчэ залежыць ад міжнароднай вайсковай прысутнасці. Сёння бяспеку гарантуюць сілы KFOR пад кіраўніцтвам NATO, якія ўключаюць блізу 4 600 вайскоўцаў, з якіх 600 - амерыканцы, піша CEPA (пераклад — сайт Charter97.org).

Горад Мітровіца застаецца сімвалам напружанасці: ён падзелены на сербскую і албанскую часткі, мяжой паміж якімі служыць мост праз раку Ібар. З 2012 года ён зачынены для аўтатранспарту, а на яго канцах дзяжураць міратворцы. Паразумення паміж супольнасцямі па-ранейшаму няма.

Афердыта Сіла, дырэктарка мясцовай няўрадавай арганізацыі, перакананая, што вывад NАТО можа справакаваць новы канфлікт: «Без пагаднення паміж Косава і Сербіяй, і без сіл NАТО, сітуацыя стане горшай. Калі войскі сыдуць, сербскае войска доўга на месцы не застанецца - абавязкова адбудзецца сутыкненне».

Хоць з моманту заканчэння вайны прайшло 25 гадоў, інтэграцыі паміж сербамі і албанцамі не адбылося. «Палітыкі не зрабілі дастаткова, - кажа Сіла. - Мы па-ранейшаму падзеленыя, асабліва ў Мітровіцы. Многія нават ні разу не перасякалі мост».

На фоне эканамічных праблем, карупцыі і санкцый ЕЗ, Косава стаіць перад сур'ёзным выклікам: Ці захавае яно далікатны мір без падтрымкі NATO.

Апошнія навіны