У лесе пад Гомелем заўважылі дзікабраза
- 21.07.2025, 14:37
Відэафакт.
У лесе пад Гомелем заўважылі дзікабраза. Знятае 18 ліпеня відэа з жывёлінай выклаў у Instagram мясцовы жыхар, піша «Зеркало».
Мяркуючы з подпісу аўтара роліка, жывёліну ён сустрэў у раёне белага берага - месцы адпачынку ля ракі. А вось у каментарах можна знайсці словы пра тое, што гэта «дзікабраз з «Конскай выспы», якая знаходзіцца ў вёсцы Гранаўка Рэчыцкага раёна, ён (уцякло двое) 8 ліпеня.
«Яны прыязныя, іх дзеці ў заапарку кормяць і гладзяць», — напісала, мабыць, знаёмая з сітуацыяй жанчына.
Са слоў уладальніка сядзібы, аднаго ўцекача ўжо вярнулі - ён залез у намёт да людзей. Другога шукаюць.
Пад Гомелем заўважылі дзікабраза. Відавочна, ён мясцовы, з суседняга раёна.
Мабыць, дзікабразаў, якія бегаюць па лесе на Гомельшчыне, сустракаюць не ўпершыню - такія ролікі ўжо былі.