У цэнтры Кіева адкрылі выставу пра пратэсты ў Беларусі
- 21.07.2025, 14:26
У Кіеўскім нацыянальным універсітэце паказалі фатаграфіі гераізму беларусаў.
Так выглядае чырвоны корпус Кіеўскага нацыянальнага ўніверсітэта імя Тараса Шаўчэнкі, вестыбюль. Там цяпер можна ўбачыць стэнды, прысвечаныя беларускаму супраціву. На іх - інфармацыя пра пратэсты супраць рэжыму Лукашэнкі, пра палітвязняў, ілюстрацыі, фота з вуліц.
Усё гэта - каб нагадаць студэнтам, праз што праходзяць суседзі, і паказаць, як змагаецца народ Беларусі за свабоду.