Сіноптыкі назвалі рэгіёны Беларусі, дзе надвор'е будзе «аранжавым»
- 21.07.2025, 17:10
Якое надвор'е чакае беларусаў 22 ліпеня?
Белгідрамет паведаміў, што 22 ліпеня на палове тэрыторый Беларусі чакаецца надвор'е, праз якое там увялі аранжавы ўзровень небяспекі. Жыхарам гэтых рэгіёнаў напрарочылі: навальніцы, парывы ветру, ды яшчэ і +30°C. Спецыялісты назвалі ўсё гэта разам «неспрыяльнымі гідраметэаралагічнымі з'явамі».
Гаворка ідзе пра паўднёвы захад Беларусі (Берасцейская, Гомельская і Гарадзенская вобласці). Паводле прагнозу Белгідрамета, там варта чакаць моцныя залевы, вецер да 76 км/гадзіну (15-20 м/с). А жыхарам Гомельскай вобласці варта таксама падрыхтавацца да спякоты да +30°C.
У ТГ-канале «Метеовайб» удакладнілі, што ўсё гэта адбудзецца з-за паўднёвага цыклона, які зрушыцца і будзе ўплываць толькі на поўнач Беларусі. А значыць там варта чакаць кароткачасовыя дажджы. Па поўдні ж будзе значнае пацяпленне.
«Пашанцуе толькі цэнтру, дзе заўтра пераважна без ападкаў», — падзяліліся прагнозным недзяржаўныя сіноптыкі. Паводле звестак ТГ-канала, на поўдні і захадзе Беларусі пройдуць «кароткачасовыя дажджы, навальніцы, месцамі моцныя ліўні і шквалістае ўзмацненне ветру да 15-20 м/с, у асобных раёнах град».
Тэмпература 22 ліпеня, можа быць такая:
Уночы месцамі туман, +13..+18°С.
Удзень +24..+ 30°С, толькі па поўначы Віцебскай вобласці +22..+23°С.
У Менску ж ноччу +14..+16°C, магчымы туман.
Удзень +26..+ 28°С, пераважна без ападкаў.