У Беларусі знайшлі авечку, заражаную шаленствам
- 21.07.2025, 12:36
З ёй кантактаваў чалавек.
У Беларусі за мінулы тыдзень з 14 да 20 ліпеня 16 чалавек трапілі пад назіранне лекараў праз выпадкі шаленства жывёлы, паведамляе Міністэрства аховы здароўя.
Агулам хворых асобін было дзве — у Магілёўскай і Віцебскай абласцях. У першым выпадку людзі кантактавалі з бяздомным катом. Другі ж выявіўся больш нечаканым — на шаленства захварэла авечка.
Усе, хто трапіў пад рызыку, атрымліваюць неабходнае лячэнне, каб не заразіцца. Бо шаленства — гэта смяротнае захворванне, ратуе ад якога толькі своечасовая антырабічная дапамога.
Акрамя таго, санітарная служба і работнікі Міністэрства аховы здароўя далей кантралююць сітуацыю, усе неабходныя захады ўжо зробленыя.