Сотні чалавек шукалі васьмігадовую дзяўчынку пад Быхавам
- 21.07.2025, 11:30
Яна заблукала ў лесе.
Увечары 21 ліпеня ў Быхаўскім раёне Магілёўскай вобласці разгарнулася маштабная пошукавая аперацыя: у лесе недалёка ад вёскі Дунаек згубілася 8-гадовая дзяўчынка. Як паведамілі ў прэсавай службе міліцыі, дзіця пайшло ў лес разам з бабуляй і дзядулем і ў нейкі момант знікла з поля зроку дарослых.
Гісторыя закончылася памысна: дзяўчынка сама выйшла з лесу ў суседнюю вёску, дзе яе заўважылі мясцовыя жыхары. Са школьніцай усё добра.